Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

засівераць, ✂; зак.

Пацямнець, зашурпаціцца ад ветру.

  • Рукі засівералі.

засівіць, ✂; зак. (разм.).

Забяліць, заправіць невялікай колькасцю малака.

  • З. крупнік.

засілле, ✂, н.

Моцны ўплыў каго-, чаго-н., які падаўляе чыю-н. ініцыятыву, свабоду, шкодзіць нармальнаму ходу жыцця, спраў.

  • З. мяшчанскіх настрояў.

засінець, ✂; зак.

Пачаць сінець.

  • У жыце засінелі васількі.

засініць, ✂; зак.

  1. Пафарбаваць у сіні колер.

    • З. азёры на контурнай карце.
  2. Залішне падсініць.

    • З. бялізну.

|| незак. засіньваць, ✂.

заскавытаць, ✂; зак. (разм.).

Пачаць скавытаць.

  • Сабака заскавытаў.

заскарузлы, ✂.

Тое, што і закарузлы.

|| наз. заскарузласць, ✂.

заскарузнуць, ✂; зак.

Тое, што і закарузнуць.

заскварыць, ✂; зак.

Заправіць сквараным салам.

  • З. булён.

|| незак. заскварваць, ✂.

заскок, ✂, м. (разм.).

Адхіленне ад нормы ў паводзінах, думках.

  • Чалавек з заскокам.
  • Заскокі ў разважаннях.