Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

закапаць1, ; зак.

  1. Запэцкаць каплямі, абкапаць.

    • З. сурвэтку чарнілам.
  2. Капаючы, увесці куды-н. (разм.).

    • З. лякарства ў нос.

|| незак. закапваць, .

закапаць2, ; зак.

Пачаць капаць.

  • Закапаў дождж.
  • Закапалі слёзы з вачэй.

закапаць3, ; зак.

  1. Паклаўшы ў паглыбленне, засыпаць.

    • З. скарб.
  2. Засыпаць, зараўнаваць.

    • З. яму.

|| незак. закопваць, .

закапёршчык, , м. (разм.).

Завадатар, верхавод.

|| ж. закапёршчыца, .

|| прым. закапёршчыцкі, .

закапыліць, ; зак. (разм.).

Скрывіць, надзьмуць (губы), выражаючы крыўду, незадаволенасць і пад.

  • З. губы.

|| незак. закапыльваць, .

закаравець, ; зак. (разм.).

Зрабіцца каравым, закарэць (у 2 знач.).

  • Анучы закаравелі.

закаранелы, .

Застарэлы, які цяжка паддаецца зменам.

  • Закаранелая хвароба.
  • Закаранелыя звычкі.

|| наз. закаранеласць, .

закаранець, ; зак.

  1. Трывала замацавацца, укараніцца.

    • Хвароба закаранела.
  2. у чым. Поўнасцю аддацца якім-н. звычкам.

    • З. у сваіх прывычках.

закаркавацца, ; зак.

Заткнуцца, закупорыцца.

  • Бутэлька добра закаркавалася.

|| незак. закаркоўвацца, .

закаркаваць, ; зак.

Заткнуць коркам (бутэльку і пад.).

|| незак. закаркоўваць, .

|| наз. закаркоўванне, і закаркоўка, .