Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

загана, ✂, ж.

  1. Недахоп, які выклікае асуджэнне, ганебная ўласцівасць.

    • Тавар з заганай.
  2. Фізічны недахоп.

    • З. вымаўлення.

заганарыцца, ✂; зак.

Пачаць ганарыцца; стаць ганарыстым, фанабэрыстым.

заганны, ✂.

  1. Дрэнны, з заганамі.

    • З. стыль работы.
  2. Амаральны, непрыстойны.

    • З. ўчынак.

|| наз. заганнасць, ✂.

заганяць, ✂; зак. (разм.).

  1. Змарыць, давесці да стомы, прымушаючы многа хадзіць, бегаць і пад.

    • З. каня.
  2. перан. Стаміць працай, шматлікімі даручэннямі і пад.

    • Вы ўжо гэтага хлопчыка зусім заганялі.

загар, ✂, м.

Смуглы, цёмны колер, які набывае скура пад уздзеяннем ультрафіялетавых праменяў сонца або штучных крыніц святла.

загарада, ✂, ж.

  1. Агароджа з жэрдак, колля і пад.

  2. Агароджанае месца ў хляве для жывёлы, стойла.

загараджальнік, ✂, м. (спец.).

Судна, якое ставіць мінныя і іншыя загароды.

  • Мінны з.

загараджальны, ✂.

Які служыць загародай ад чаго-н., перашкодай чаму-н.

  • З. агонь.
  • З. атрад.

загарадзіць, ✂; зак.

Зрабіць агароджу, плот, абнесці якой-н. перашкодай.

  • З. плот.
  • З. уваход.
  • З. сабой каго-н.

|| незак. загароджваць, ✂.

|| звар. загарадзіцца, ✂.

|| незак. загароджвацца, ✂.

загарадзь, ✂, ж.

Тое, што і загарада.