Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

задыміць​1, ✂; зак.

Закапціць або забрудзіць дымам.

  • З. столь.
  • Задымленыя вуліцы.

задыміць​2, ✂; зак.

Пачаць дыміць.

задыхацца​1, ✂; зак.

Пачаць цяжка і часта дыхаць ад быстрай хады, бегу, стомленасці.

задыхацца​2, ✂; незак.

  1. Пачаць цяжка і часта дыхаць (ад хвалявання, бегу і пад.).

    • З. ад хвалявання.
  2. Паміраць ад недахопу паветра, ад дыму, удушлівых газаў.

|| зак. задыхнуцца, ✂.

задышка, ✂, ж.

Учашчанае і цяжкае дыханне, дыхавіца.

  • Пакутаваць ад задышкі.

задыяк, ✂, м. (спец.).

Пояс неба, па якім Сонца праходзіць свой бачны шлях на працягу года.

  • Знакі задыяка (абазначэнне 12 сузор’яў, праз якія праходзіць задыяк).

|| прым. задыякальны, ✂.

заедзь, ✂, ж., зб.

Крылатыя насякомыя, якія смокчуць кроў з жывёлы (авадні, сляпні, мошкі і пад.).

заезд, ✂, м.

  1. гл. заехаць.

  2. Адзін з тураў спаборніцтва ў скачках, бегу, гонках.

    • Паўфінальны з.
  3. Прыезд у пэўны тэрмін групы адпачываючых у санаторый, дом адпачынку.

    • Сёння ў доме адпачынку з.

|| прым. заезны, ✂.

заездам, прысл. (разм.).

Тое, што і праездам.

заезджаны, ✂ (разм.).

  1. Стомлены, змучаны.

    • З. конь.
  2. Даўно вядомы ўсім, збіты.

    • Заезджаная тэма.
    • З. жарт.