Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

самачынны, ✂.

Самавольны, самаўпраўны.

  • С. падыход.

|| наз. самачыннасць, ✂.

самба, нескл., н.

Спартыўная барацьба, якая дапускае разнастайныя эфектыўныя прыёмы і дазваляе перамагаць больш моцнага або ўзброенага праціўніка [са скарачэння рускамоўнага словазлучэння «самозащита без оружия»].

самбіст, ✂, м.

Спартсмен — спецыяліст па барацьбе самба.

самбрэра, нескл., н.

У Іспаніі, Лацінскай Амерыцы: лёгкі капялюш з шырокімі палямі.

самец, ✂, м.

  1. Асобіна жывёлы мужчынскага полу.

  2. Пра празмерна падкага да жанчын мужчыну.

самка, ✂, ж.

  1. Асобіна жывёлы жаночага полу.

  2. Пра празмерна пажадлівую жанчыну.

самкнуцца, ✂; зак.

  1. Злучыцца, стаць шчыльным.

    • Шарэнгі самкнуліся.
  2. Пра вочы, губы і пад.: заплюшчыцца, стуліцца.

    • Вусны самкнуліся.

|| незак. змыкацца, ✂.

самкнуць, ✂; зак.

  1. Злучыць шчыльна адно з адным, зрабіць суцэльным.

    • С. ножкі цыркуля.
    • С. шарэнгі.
  2. Пра вочы, губы і пад.: заплюшчыць, стуліць.

    • Ледзь самкнула вочы — будзільнік зазвінеў.

|| незак. змыкаць, ✂.

|| наз. змыканне, ✂.

самлелы, ✂.

  1. Які страціў прытомнасць.

  2. Здранцвелы, сшэрхлы.

    • Самлелая рука.
  3. Знясілены ад працы, спёкі і пад.

самнамбула, ✂, ж.

Хворы на самнамбулізм.