Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зашчапіцца, ; зак.

  1. Застаўшыся ў памяшканні, зачыніць дзверы на зашчапку.

    • З. ў хаце.
  2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зачыніцца на зашчапку (пра дзверы).

|| незак. зашчапляцца, .

зашчапіць, ; зак.

  1. Зачыніць на зашчапку.

    • З. дзверы.
  2. Пакінуць каго-н. у памяшканні, зашчапіўшы дзверы.

    • З. дзіця ў хаце.

|| незак. зашчапляць, .

зашчапка, , ж.

Прыстасаванне для запірання дзвярэй у выглядзе кручка або засаўкі.

зашчоўкаць, ; зак.

Пачаць шчоўкаць.

  • Дзяцел зашчоўкаў і паляцеў.

зашчоўкнуцца, ; зак.

Зачыніцца, шчоўкнуўшы запорам.

  • Дзверы зашчоўкнуліся.

|| незак. зашчоўквацца, .

зашчоўкнуць, ; зак.

Замкнуць, зачыніць, шчоўкнуўшы запорам.

|| незак. зашчоўкваць, .

зашчочны, , (спец.).

Які знаходзіцца за шчакой.

  • Зашчочныя мяшкі.

зашчыпаць, ; зак.

Замучыць шчыпкамі.

зашырокі, (разм.).

Празмерна шырокі, шырэйшы, чым трэба.

зашыцца, ; зак. (разм.).

  1. Забрацца ў зацішнае, глухое месца і пад. або паглыбіцца ў што-н.

    • З. ў куток.
  2. Не паспець зрабіць што-н.

    • З. з работай.

|| незак. зашывацца, .