Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заразны, ✂.

Які нясе ў сабе заразу.

  • Заразная хвароба.

|| наз. заразнасць, ✂.

зарана, прысл. (разм.).

Занадта рана, ранавата.

  • З. падняцца з пасцелі.

заранак, ✂, м.

Тое, што і зара (у 1 і 2 знач.).

  • З. новага жыцця.

зараней, прысл.

За некаторы час да чаго-н., загадзя.

  • З. усё прыгатаваць.

зараніца, ✂, ж.

  1. Перадсвітальная зара (паэт.).

  2. Ранішняя зорка.

заранка, ✂, ж.

Ранішняя ці вячэрняя зорка або ўвогуле зорка (у 1 знач.).

  • Вячэрняя з.
  • У рацэ адбіваліся заранкі.

заранні, ✂ (разм.).

Занадта ранні.

  • З. для купання час.

зараны, ✂.

Знесены і разрыхлены плугам.

  • Зараныя межы.

зарапад, ✂, м.

Падзенне мноства метэораў, метэорны дождж.

|| прым. зарападны, ✂.

зарапартавацца, ✂; зак. (разм.).

Заблытацца, нагаварыць лішняга, недарэчнага, расказваючы што-н.