Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заняволіць, ✂; зак.

Пазбавіць волі, незалежнасці, поўнасцю падпарадкаваць сабе.

|| незак. занявольваць, ✂.

|| наз. занявольванне, ✂.

|| наз. заняволенне, ✂.

занявольнік, ✂, м.

Той, хто заняволіў або занявольвае каго-н.

|| ж. занявольніца, ✂.

|| прым. занявольніцкі, ✂.

занядбаць, ✂; зак.

Перастаць дбаць пра каго-, што-н., пакінуць каго-, што-н. без догляду, увагі.

  • З. гаспадарку.

занядужаць, ✂; зак.

Стаць хворым, нядужым, захварэць.

|| незак. занядужваць, ✂.

заняпад, ✂, м.

Упадак, стан аслаблення дзейнасці, змяншэння актыўнасці.

  • З. эканомікі.
  • Гаспадарка прыйшла ў з.
  • Адчуць стомленасць і з.

заняпалы, ✂.

  1. Які прыйшоў ва ўпадак, збяднелы.

    • Заняпалая ў мінулым гаспадарка.
  2. Хваравіты, слабы здароўем.

    • Заняпалая старая.

|| наз. заняпаласць, ✂.

заняпасці, ✂; зак.

Прыйсці ў заняпад.

  • Гаспадарка заняпала.
  • Хлопчык змалку заняпаў.
  • З. здароўем.

|| незак. занепадаць, ✂.

занятак, ✂, м.

  1. Тое, чым хто-н. заняты, справа, праца.

    • Род заняткаў.
  2. мн. Вучэбныя гадзіны (урокі, лекцыі), а таксама наогул час вучэння.

    • У школе пачаліся заняткі.
    • Семінарскія заняткі.

занятасць, ✂, ж.

Наяўнасць работы, забяспечанасць працай.

  • Вялікая з.
  • Паказчык занятасці рабочых.

заняты, ✂.

Які мае многа работы, спраў.

  • З. чалавек.