Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заваль, ✂, ж., зб. (разм.).

Няходкія, заляжалыя тавары.

заваляцца, ✂; зак. (разм.).

Праляжаць доўга без выкарыстання, прымянення.

заваляшчы, ✂ (разм.).

Дрэнны, зусім непрыгодны, нікому не патрэбны.

  • З. тавар.

заваражыць, ✂; зак.

  1. Падзейнічаць загаворамі, чарамі, зачараваць.

    • З. зубы.
  2. перан. Прывабіць сваім хараством.

    • Музыка заваражыла слухачоў.

|| незак. заварожваць, ✂.

заварны, ✂.

Які патрабуе пры прыгатаванні апрацоўкі варам, заваркі.

  • Заварное пірожнае.

заварот, ✂, м.

Рэзкая змена напрамку руху, паварот (у 1 знач.), а таксама месца, дзе змяняецца напрамак.

  • З-за завароту ракі выплыла лодка.

○

  • Заварот кішак — непраходнасць кішэчніка, выкліканая перакручваннем кішэчных петляў.

|| прым. заваротны, ✂.

заварочваць, ✂; незак.

  1. гл. завярнуць.

  2. чым. Кіраваць: распараджацца (разм.).

    • З. справамі.

заваруха, ✂, ж. (разм.).

Складаная, заблытаная справа, сумятня, неразбярыха.

заварушыцца, ✂; зак.

Пачаць варушыцца, прыйсці ў рух.

  • Дзіця заварушылася ў калысцы.
  • Трава заварушылася пад ветрам.

заварушыць, ✂; зак.

Пачаць варушыць.

  • З. пальцамі.
  • Вецер заварушыў кусты.