самакіраванне, ✂, н.
-
Права якой-н. арганізацыі, таварыства, гаспадарчай, адміністрацыйнай адзінкі вырашаць сваімі, мясцовымі
сіламі пытанні свайго ўнутранага кіравання.
-
Права дзяржаўнай адзінкі мець свае ўрадавыя органы, вырашаць пытанні ўнутранага заканадаўства і кіравання.
|| прым. самакіравальны, ✂.
самакрутка, ✂, ж. (разм.).
Самаробная папяроса.
самакрытыка, ✂, ж.
Крытыка недахопаў у сваёй рабоце, крытычныя адносіны да сваіх памылак, недахопаў.
- Разгортванне крытыкі і самакрытыкі.
|| прым. самакрытычны, ✂.
самакрытычны, ✂.
Які адносіцца сам да сябе крытычна; які заключае ў сабе самакрытыку.
- Самакрытычнае выступленне.
|| наз. самакрытычнасць, ✂.
самалёт, ✂, м.
Лятальны апарат, цяжэйшы за паветра, з рухавіком і нерухомымі крыламі.
◊
|| прым. самалётны, ✂. Самалётнае абсталяванне.
самалёта...
Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да самалётаў, напр. самалётабудаўнік, самалётарамонтны.
самалётабудаванне, ✂, н.
Вытворчасць самалётаў.
|| прым. самалётабудаўнічы, ✂.
самалётаваджэнне, ✂, н.
Тэорыя і практыка ваджэння самалётаў.
самалюбівы, ✂.
Які вылучаецца абвостраным самалюбствам.
самалюбства, ✂, н.
Пачуццё ўласнай годнасці, якое звычайна спалучаецца з раўнівымі адносінамі да думкі пра сябе іншых людзей.