Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

засаромецца, ✂; зак.

Адчуць сорам, збянтэжанасць.

засароміць, ✂; зак.

Дакараючы або выкрываючы ў чым-н., прымусіць адчуць моцны сорам.

  • З. гарэзніка.

засарэнне, ✂, н.

Пашкоджанне страўніка чым-н., што трапіла ўнутр.

  • З. страўніка.

засаўка, ✂, ж.

Рухомая металічная або драўляная планка на прабоях для запірання дзвярэй.

  • Зачыніць дзверы на засаўку.

|| прым. засавачны, ✂.

засваяльнасць, ✂, ж.

Здольнасць засвойвацца арганізмам або свядомасцю.

  • Добрая з. праграмы вучнямі.
  • Высокая з. кармоў.

засвоіць, ✂; зак.

  1. Успрыняўшы што-н. новае або чужое, зрабіць уласцівым, прывычным для сябе.

    • З. звычку.
  2. Праглынуўшы, перапрацаваць у сабе (ежу, лякарства).

    • Арганізм добра засвоіў ежу.
  3. Зразумеўшы, запомніць як мае быць.

    • З. школьны матэрыял.

|| незак. засвойваць, ✂.

|| наз. засваенне, ✂.

засвяціцца, ✂; зак.

  1. Пачаць свяціцца.

    • Удалечыні засвяціўся агеньчык.
  2. перан., чым. Заззяць.

    • Вочы засвяціліся цеплынёй.
  3. Сапсавацца ў выніку пападання святла (пра святлоадчувальную плёнку, паперу і пад.).

  4. перан. Выявіць сябе, сваю ролю ў якой-н. справе, свае мэты, раней не вядомыя каму-н. (разм.).

|| незак. засвечвацца, ✂.

засвяціць​1, ✂; зак.

Запаліць для асвятлення.

  • З. ліхтар.
  • Сонца засвяціла ў акно.

засвяціць​2, ✂; зак.

Сапсаваць (святлоадчувальную плёнку), не засцярогшы ад дзеяння святла.

засевак, ✂, м.

Колькасць засеянай зямлі.

|| прым. засевачны, ✂.