Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

занепакоены, ✂.

Устрывожаны, неспакойны.

|| наз. занепакоенасць, ✂.

занепакоіцца, ✂; зак.

Пачаць непакоіцца.

занепакоіць, ✂; зак.

Пачаць непакоіць.

  • З. просьбамі і заявамі.

занесці, ✂; зак.

  1. Несучы, даставіць куды-н. мімаходам, па дарозе.

    • З. кнігі ў бібліятэку.
  2. Закінуць, прымусіць апынуцца дзе-н. вельмі далёка, накіраваць не туды, куды належыць.

    • Лёс занёс майго таварыша на Далёкі Усход.
    • Куды гэта вас занесла?
  3. Падняць або, падняўшы, адвесці ўбок.

    • З. канец бервяна.
    • З. руку для ўдару.
  4. Запісаць, упісаць у што-н.

    • З. на Дошку гонару.
    • З. чыю-н. думку ў пратакол.
  5. звычайна безас., што. Засыпаць, замесці.

    • Дарогу занесла снегам.

|| незак. заносіць, ✂.

|| наз. занос, ✂ і занясенне, ✂.

|| прым. заносны, ✂.

занесціся, ✂; зак.

  1. Далёка заехаць, заляцець, забегчы.

    • Коні занесліся ў чыстае поле.
  2. Далёка зайсці ў думках, марах.

    • З. думкамі ў далёкія краіны.

|| незак. заносіцца, ✂.

занізіць, ✂; зак.

Занадта знізіць, панізіць.

  • З. патрабаванні.
  • З. расцэнкі.

|| незак. заніжаць, ✂.

|| наз. заніжэнне, ✂.

занос, ✂, м.

  1. гл. занесці.

  2. Намеценая завірухай гурба, якая перагароджвае шлях.

    • Снежныя заносы.

занудзіцца, ✂; зак.

Засумаваць, замаркоціцца.

  • З. па родным доме.

занудзіць, ✂; безас.; зак.

Пачаць нудзіць.

  • З самага ранку яго занудзіла.

заныць, ✂; зак.

Пачаць ныць.

  • Нешта сэрца заныла.