Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

забалець, ; зак.

Пачаць балець.

  • Забалелі вочы.

забалоціцца, ; зак.

Ператварыцца ў балота.

  • Бераг забалоціўся.

|| незак. забалочвацца, .

забалочаны, .

Які ператварыўся ў балота, стаў топкім.

  • З. луг.

|| наз. забалочанасць, .

забараніць, ; зак.

  1. каму што або з інф. Не дазволіць што-н. рабіць.

    • З. курэнне.
    • З. ірваць кветкі на клумбах.
  2. Прызнаўшы грамадска шкодным, непатрэбным, не дапусціць да прымянення, карыстання.

    • З. прапаганду вайны.
    • З. азартныя гульні.

|| незак. забараняць, .

|| наз. забарона, .

забаронны, .

Які з’яўляецца забаронай, забяспечвае забарону.

  • Забаронныя меры.
  • Забаронная зона.

|| наз. забароннасць, .

забарсаць, ; зак.

Працягнуць аборы ў вушкі лапця.

забарсні, , ж.

Вяровачныя петлі, пры дапамозе якіх лапаць прымацоўваецца да нагі.

|| прым. забарсневы, .

забаставаць, ; зак.

Аб’явіць забастоўку, пачаць баставаць.

забастоўка, , ж.

Арганізаванае масавае спыненне работы на прадпрыемстве з мэтай дабіцца выканання якіх-н. патрабаванняў, стачка.

  • Усеагульная з.
  • Аб’явіць забастоўку.

|| прым. забастовачны, .

  • З. камітэт.

забастоўшчык, , м.

Удзельнік забастоўкі.

|| ж. забастоўшчыца, .

|| прым. забастоўшчыцкі, .