Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заатэхніка, ✂, ж.

Тое, што і заатэхнія.

|| прым. заатэхнічны, ✂.

заатэхнія, ✂, ж.

Навука аб развядзенні, утрыманні і выкарыстанні сельскагаспадарчых жывёл.

|| прым. заатэхнічны, ✂.

заахвоціцца, ✂; зак.

Адчуць жаданне, ахвоту да чаго-н.

|| незак. заахвочвацца, ✂.

заахвоціць, ✂; зак.

Выклікаць ахвоту да чаго-н., жаданне займацца чым-н.

  • З. да вучобы.

|| незак. заахвочваць, ✂.

|| наз. заахвочванне, ✂.

заахвочвальны, ✂.

Прызначаны для заахвочвання.

  • Заахвочвальная ўзнагарода.
  • Заахвочвальныя прэміі.

заахвочванне, ✂, н.

  1. гл. заахвоціць.

  2. Тое, што заахвочвае каго-н. да чаго-н., пахвала, узнагарода.

    • Атрымаць з. ад кіраўніцтва.