Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

асты́лы, ✂.

  1. Які астыў, стаў халодным.

    • Астылая печ.
  2. перан. Які стаў спакайнейшым, страціў жвавасць, стаў абыякавым да чаго-н.

асты́ць, ✂ і асты́нуць, ✂; зак.

  1. гл. стыць.

  2. перан. Стаць халодным, абыякавым да каго-, чаго-н.

    • А. да хакея.

|| незак. астываць, ✂.

астэні́я, ✂, ж. (спец.).

Стан агульнай слабасці арганізма, бяссілле.

|| прым. астэнічны, ✂.

астэро́ід, ✂, м. (спец.).

Малая планета (з дыяметрам ад 1 да 1000 км).

|| прым. астэроідны, ✂.

асуджа́льны, ✂.

Які асуджае.

  • А. позірк.

асуджэ́нне, ✂, н.

  1. гл. асудзіць.

  2. Неадабральнае меркаванне, ганьбаванне, вымова.

    • У яго голасе чулася а.

асудзі́ць, ✂; зак.

  1. Пакараць, вынесці абвінаваўчы прыгавор.

    • А. злачынцаў.
  2. Выказаць неадабрэнне, прызнаць заганным, ганебным.

    • Усе асудзілі яго ўчынак.
  3. перан., на што. Аддаць, пакінуць на волю лёсу (высок.).

    • А. на голад.

|| незак. асуджаць, ✂ і асуджваць, ✂.

|| наз. асуджэнне, ✂.

асу́нуцца, ✂; зак.

  1. Апаўзці, асесці.

    • Грунт асунуўся.
  2. Паволі апусціцца, зваліцца.

    • Чалавек асунуўся на зямлю ад слабасці.
  3. перан. Схуднець, змарнець.

    • Ён з выгляду пастарэў, асунуўся.

|| незак. асоўвацца, ✂.

асу́нуць, ✂; зак.

Ссунуць уніз, абваліць.

  • А. грунт.

|| незак. асоўваць, ✂.

асуча́сніць, ✂; зак.

Зрабіць такім, які больш адпавядаў бы духу сучаснасці.

  • А. спектакль.

|| незак. асучасніваць, ✂.