Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

завіць, ✂; зак.

Зрабіць хвалістым, кучаравым або заплесці.

  • З. валасы.

|| незак. завіваць, ✂.

|| наз. завіўка, ✂ і завіванне, ✂.

завоблачны, ✂.

Вельмі далёкі, які знаходзіцца за воблакамі.

  • Завоблачныя вышыні.
  • Завоблачныя мары (перан. далёкія ад жыцця, нерэальныя; іран.).

завод​1, ✂, м.

  1. Прамысловае прадпрыемства, звычайна буйное.

    • Трактарны з.
    • Цукровы з.
  2. Прадпрыемства для развядзення жывёл.

    • Конны з.
    • Рыбаводны з.

|| прым. заводскі, ✂ і завадскі, ✂.

завод​2, ✂, м.

  1. гл. завесці.

  2. Тэрмін дзеяння заведзенага механізма.

    • Гадзіннік з сутачным заводам.
  3. Прыстасаванне для прывядзення ў дзеянне механізма.

    • З. гадзінніка.
  4. Частка тыражу кнігі, надрукаваная з аднаго набору (спец.).

завод​3, ✂, м. (разм.).

Асобая, адборная парода свойскай жывёлы.

  • Свінні добрага заводу.
  • Пакінуць на з.

|| прым. завадскі, ✂.

заводакіраўніцтва, ✂, н.

Адміністрацыйны орган на заводзе 1 (у 1 знач.), які кіруе ўсёй вытворчасцю, адміністрацыя завода.

заводчык, ✂, м.

Уладальнік завода 1 (у 1 знач.).

завочнік, ✂, м.

Той, хто вучыцца завочна.

|| ж. завочніца, ✂.

завочны, ✂.

  1. Які адбываецца пры адсутнасці таго, хто мае дачыненне да справы.

    • Завочнае знаёмства.
  2. Звязаны з навучаннем без пастаяннага наведвання лекцый, шляхам самастойнага вывучэння прадметаў.

    • Завочнае аддзяленне педагагічнага інстытута.
    • Завочнае навучанне.

завошта, прысл. (разм.).

  1. пыт. За што, па якой прычыне.

    • З. ты пакрыўдзіў дзіця?
  2. адноснае. Ужыв. ў якасці злучальнага слова ў даданых дапаўняльных сказах са знач.: па якой прычыне, чаму.

    • Ён расказаў мне, з. паспрачаўся з хлопцамі.