Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

засупярэчыць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і запярэчыць.

засуха, ✂, ж.

Працяглая адсутнасць дажджоў, якая прыводзіць да перасыхання глебы і гібелі расліннасці.

  • Барацьба з засухай.

засухаўстойлівы, ✂.

Пра расліны: здольны вытрымліваць засуху.

  • З. гатунак пшаніцы.

|| наз. засухаўстойлівасць, ✂.

засушлівы, ✂.

Які суправаджаецца засухай, пакутуе ад засухі.

  • З. раён.
  • Засушлівае лета.

|| наз. засушлівасць, ✂.

засушыць, ✂; зак.

Зрабіць сухім, высушыць.

  • З. кляновы ліст.
  • З. даклад (перан.).

|| незак. засушваць, ✂.

засцежка, ✂, ж.

Прыстасаванне для зашпільвання адзення (гузікі, кручкі, кнопкі).

|| прым. засцежачны, ✂ і засцежкавы, ✂.

засценак​1, ✂, м. (гіст.).

Невялікае сельскае паселішча дробнай шляхты на землях Заходняй Беларусі.

  • Даводзілася бываць у засценку Язвіны.

|| прым. засцянковы, ✂.

засценак​2, ✂, м.

Месца жорсткіх катаванняў.

  • Фашысцкія засценкі.

|| прым. засценачны, ✂.

засценак​3, ✂, м.

Хлеў для дробнай жывёлы, а таксама камора, кладоўка пры хаце.

засцерагальнік, ✂, м.

Прыстасаванне ў механізме для засцярогі ад чаго-н.