Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

закрыцца, ; зак.

  1. гл. закрыць.

  2. Пра магазіны, установы і пад.: спыніць работу.

    • Магазін закрыўся.
    • Выстаўка закрылася.

|| незак. закрывацца, .

закрыць, ; зак.

  1. Накрыць, прыкрыць чым-н.

    • З. коўдрай.
    • З. твар рукамі.
  2. Скласці, самкнуць што-н. раскрытае.

    • З. парасон.
    • З. кнігу.
    • З. вочы.
  3. Загарадзіць, перагарадзіць (уваход, выхад і пад.), спыніць доступ куды-н.

    • З. уваход. З. граніцу.
  4. Спыніць, пакласці канец правядзенню, дзеянню, дзейнасці чаго-н.

    • З. сход.
    • З. прадпрыемства.
    • З. гандаль.

|| незак. закрываць, .

|| звар. закрыцца, .

|| незак. закрывацца, .

|| наз. закрыццё, .

закрычаць, ; зак.

  1. Крыкнуць.

    • З. ад болю.
  2. Пачаць крычаць.

    • Закрычалі «брава».

закрэмзаць, ; зак. (разм.).

Закрэсліць напісанае мноствам ліній.

  • З. цэлыя старонкі рукапісу.

закрэпка, , ж.

Прыстасаванне для замацавання чаго-н.

|| прым. закрэпачны, .

закрэсліць, ; зак.

Правесці рысу па тэксту, малюнку, каб зрабіць іх несапраўднымі.

  • З. напісанае.
  • З. чые-н. старыя заслугі (перан.).

|| незак. закрэсліваць, .

закулісны, .

  1. Які адбываецца за кулісамі тэатра, у тэатры.

    • Закуліснае жыццё.
  2. перан. Скрыты, тайны.

    • Закулісныя перагаворы.

закульгаць, ; зак.

  1. Пачаць кульгаць.

    • З ночы я штосьці закульгаў.
  2. Пайсці кульгаючы.

    • Закульгаў дадому.

закупіць, ; зак.

  1. Купіць у вялікай колькасці або оптам.

    • З. прамысловае абсталяванне.
  2. што і чаго. Запасціся пакупкай.

    • З. прадукты.
    • З. дроў.

|| незак. закупляць, .

|| наз. закупліванне, , закуп, і закупка, .

|| прым. закупачны, .

  • Закупачныя цэны.

закупорыцца, ; зак.

Закрыцца шчыльна, наглуха.

  • Бутэлька закупорылася.

|| незак. закупорвацца, .

|| наз. закупорванне, і закупорка, .

  • Закупорка вен.