Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зашчоўкаць, ✂; зак.

Пачаць шчоўкаць.

  • Дзяцел зашчоўкаў і паляцеў.

зашчоўкнуцца, ✂; зак.

Зачыніцца, шчоўкнуўшы запорам.

  • Дзверы зашчоўкнуліся.

|| незак. зашчоўквацца, ✂.

зашчоўкнуць, ✂; зак.

Замкнуць, зачыніць, шчоўкнуўшы запорам.

|| незак. зашчоўкваць, ✂.

зашчочны, ✂, (спец.).

Які знаходзіцца за шчакой.

  • Зашчочныя мяшкі.

зашчыпаць, ✂; зак.

Замучыць шчыпкамі.

зашырокі, ✂ (разм.).

Празмерна шырокі, шырэйшы, чым трэба.

зашыцца, ✂; зак. (разм.).

  1. Забрацца ў зацішнае, глухое месца і пад. або паглыбіцца ў што-н.

    • З. ў куток.
  2. Не паспець зрабіць што-н.

    • З. з работай.

|| незак. зашывацца, ✂.

зашыць, ✂; зак.

  1. Адрамантаваць, сшыўшы краі, а таксама злучыць швом канцы чаго-н.

    • З. падраны рукаў.
    • З. мяшок.
  2. Упакаваць, сшыўшы канцы ўпакоўкі.

    • З. пасылку.

|| незак. зашываць, ✂.

|| наз. зашыванне, ✂ і зашыўка, ✂.

зашэрхлы, ✂ (разм.).

Які зашэрх, зацвярдзелы.

  • З. снег.

заява, ✂, ж.

  1. Афіцыйнае паведамленне ў вуснай або пісьмовай форме.

    • Зрабіць заяву для друку.
  2. Пісьмовая просьба аб чым-н.

    • Падаць заяву на адпачынак.