Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зашрубаваць, ✂; зак.

Круцячы што-н., што мае шрубавую нарэзку, замацаваць, давесці да патрэбнага становішча.

  • З. гайку.

|| незак. зашрубоўваць, ✂.

заштабнаваць, ✂; зак.

Прашыць, застрачыць (на швейнай машыне).

  • З. складку.

заштатны, ✂ (уст.).

Пазаштатны, які не ўваходзіць у штат.

  • З. работнік.

○

  • Заштатны горад (уст.) — горад, які ўваходзіць у павет, але не з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам павета.

зашторыць, ✂; зак. (разм.).

Завесіць шторай.

  • З. акно.

|| незак. зашторваць, ✂.

заштурхаць, ✂; зак.

Замучыць, прычыніць удары, боль, штурхаючы.

  • Дзяўчынку заштурхалі ў натоўпе.

заштурхнуць, ✂; зак.

Штуршкамі запхнуць куды-н.

  • З. скрынку пад стол.

|| незак. заштурхваць, ✂.

зашчаміць, ✂; зак.

Сціснуць з двух бакоў.

  • З. пальцы дзвярамі.

|| незак. зашчамляць, ✂.

зашчапіцца, ✂; зак.

  1. Застаўшыся ў памяшканні, зачыніць дзверы на зашчапку.

    • З. ў хаце.
  2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зачыніцца на зашчапку (пра дзверы).

|| незак. зашчапляцца, ✂.

зашчапіць, ✂; зак.

  1. Зачыніць на зашчапку.

    • З. дзверы.
  2. Пакінуць каго-н. у памяшканні, зашчапіўшы дзверы.

    • З. дзіця ў хаце.

|| незак. зашчапляць, ✂.

зашчапка, ✂, ж.

Прыстасаванне для запірання дзвярэй у выглядзе кручка або засаўкі.