Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зашкліць, ; зак.

Уставіць шкло, шыбу ў раму.

  • З. вокны.

зашкодзіць, ; зак.

  1. Прынесці шкоду каму-, чаму-н.

    • Лішняя капейка нікому не зашкодзіць.
  2. Шкодна адбіцца на чым-н.

    • Агуркам зашкодзілі халады.

зашмальцаваць, ; зак.

Запэцкаць чым-н. тлустым да бляску.

  • З. камбінезон.

|| незак. зашмальцоўваць, .

|| звар. зашмальцавацца, .

|| незак. зашмальцоўвацца, .

зашмарга, , ж.

Зацяжная пятля, завязаная адным канцом.

  • Зашмаргі шаўковых шнуркоў накідкі.

зашмаргнуць, ; зак.

  1. Тузануўшы, завесіць, запяць.

    • З. фіранку.
    • З. кісет.
  2. Зрабіць тугім, сцягнуць (вузел, пятлю).

    • З. пятлю.

|| незак. зашморгваць, .

зашмат, прысл. (разм.).

Замнога, больш, чым трэба.

  • З. патрачана часу.

зашмуляць, ; зак. (разм.).

  1. Занасіць, выцерці, абтрапаць (вопратку).

    • З. рукавы.
  2. Трэннем пашкодзіць скуру.

зашпіліцца, ; зак.

Зашпіліць на сабе што-н.

|| незак. зашпільвацца, .

зашпіліць, ; зак.

Злучыць, змацаваць (краі адзення і пад.) пры дапамозе шпілек, кнопак або гузікаў, якія прасоўваюцца ў петлі.

  • З. пінжак.

|| незак. зашпільваць, .

зашпунтаваць, ; зак.

  1. Заткнуць шпунтам (адтуліну ў бочцы).

  2. Зрабіць шпунт у чым-н. (спец.).

    • З. брус.

|| незак. зашпунтоўваць, .