Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зацікаўленасць, , ж.

  1. гл. зацікавіцца, -ць.

  2. Матэрыяльны, практычны інтарэс да чаго-н.

    • Матэрыяльная з.
    • З. у справе.

зацірка, , ж.

Рэдкая страва з дробных мучных камячкоў, згатаваных на вадзе ці малацэ.

  • Забяліць зацірку.

|| прым. зацірачны, .

заціскачка, , ж.

Прыстасаванне для заціскання чаго-н.

заціскны, .

Які прызначаецца, служыць для заціскання.

  • З. механізм.

заціснуцца, ; зак. (разм.).

З цяжкасцю прабрацца, залезці куды-н.

  • З. ў кут.

|| незак. заціскацца, .

заціснуць, ; зак.

  1. Затрымаць, зашчаміць, абхапіўшы з усіх бакоў.

    • З. манету ў кулаку.
    • З. болт у ціскі.
  2. Шчыльна заткнуць, сціснуўшы.

    • З. вушы далонямі.
    • З. рот (таксама перан. не даць свабодна выказацца).
  3. Паменшыць у аб’ёме або зрабіць больш тугім, сціснуўшы.

    • З. вузел.
  4. перан. Абмежаваць свабоду ў чым-н., перашкодзіць развіццю, праяўленню чаго-н.

    • З. крытыку.
    • З. ініцыятыву.
  5. каго. Ціскаючы, замучыць, задушыць (разм.).

    • З. у натоўпе.

|| незак. заціскаць, .

заціхлы, .

Які заціх, перастаў гучаць або чуцца.

  • Заціхлая зала.
  • Заціхлая песня.

заціхнуць, ; зак.

  1. Перастаць утвараць якія-н. гукі; перастаць шумець.

    • Зала заціхла.
    • Дзеці заціхлі.
  2. перан. Аслабіць або спыніць сваю дзейнасць.

    • Вецер заціх.

|| незак. заціхаць, .

зацішак, , м.

  1. Ціхае, затуленае ад ветру месца.

    • Схавацца ў з.
  2. перан. Утульнае, адасобленае ад шуму месца.

    • Не мог сядзець у зацішку, калі таварышы ваююць.

зацішны, .

  1. Бязветраны, ціхі.

    • З. бок.
  2. перан. Без значных падзей, ажыўленай дзейнасці.

    • Зацішныя дні.