Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зацвярдзенне, , н.

  1. гл. цвярдзець.

  2. Хваравітае ўшчыльненне мышачнай тканкі.

зацемна, прысл. (разм.).

Калі цёмна (пакуль яшчэ не развіднела або калі ўжо сцямнела).

  • Выехаць яшчэ з.
  • Завяршыць працу ўжо з.

зацерушыць, ; зак.

  1. Пакрыць тонкім слоем чаго-н. сыпкага.

    • Першы снег зацерушыў зямлю.
  2. Пачаць церушыць (пра снег і інш.).

    • Зацерушыў сняжок.

|| незак. зацярушваць, .

зацерці, ; зак.

  1. Тручы, зрабіць нябачным, знішчыць.

    • З. надпіс.
    • З. мокрыя сляды на падлозе.
  2. Сціснуць, пазбавіць магчымасці свабодна рухацца.

    • Ільды зацёрлі карабель.
    • З. ў натоўпе.
  3. перан. Наўмысна перашкодзіць каму-н. праявіць сябе, прасунуцца па службе (разм.).

    • З. маладога спецыяліста.
  4. Прыгатаваць расціраннем, замешваннем.

    • З. муку.

|| незак. заціраць, .

зацерціся, ; зак. (разм.).

Забрацца (у натоўп, у групу людзей); пранікнуць.

  • З. ў натоўп.

|| незак. зацірацца, .

зацесны, (разм.).

Цеснаваты, крыху цесны.

  • Зацеснае паліто.

зацёк, , м.

След ад вадкасці, фарбы.

  • Уся сцяна ў зацёках.

зацёклы, .

Які зацёк (у 2, 3 і 4 знач.).

  • Зацёклая сцяна.
  • Зацёклыя ногі.

зацікавіцца, ; зак.

Праявіць, адчуць цікавасць да каго-, чаго-н.

  • З. музыкай.

|| незак. зацікаўлівацца, .

|| наз. зацікаўленасць, .

зацікавіць, ; зак.

  1. Абудзіць у кім-н. цікавасць да чаго-н.

    • З. слухачоў лекцыяй.
    • Што вас тут зацікавіла?
  2. Заахвоціць матэрыяльна, практычнымі выгодамі.

    • Зацікаўленыя бакі.

|| незак. зацікаўліваць, .

|| наз. зацікаўленасць, .