Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

захаркаць, ✂; зак. (разм.).

  1. Пачаць харкаць.

    • Захаркаў кроўю.
  2. Харкаючы, забрудзіць.

    • З. падлогу.

захацецца, ✂; безас.; зак.

Пачаць хацецца.

  • Захацелася спаць.

захацець, ✂; зак.

Пачаць хацець.

  • З. малака.
  • З. есці.
  • Захацела, каб дачка прыехала.

захваліць, ✂; зак. (разм.).

Збалаваць, сапсаваць празмернымі пахваламі.

  • З. вучня.

|| незак. захвальваць, ✂.

|| наз. захвальванне, ✂.

захвалявацца, ✂; зак.

  1. Пачаць хвалявацца.

    • Мора захвалявалася.
    • Натоўп захваляваўся.
  2. Адчуць унутраны неспакой (перан.).

    • Дзяўчынка захвалявалася.

захварэць, ✂; зак.

Стаць хворым.

  • З. на шкарлятыну.

|| незак. захворваць, ✂.

захвастаць, ✂; зак. (разм.).

  1. Пачаць хвастаць.

  2. Забіць, засячы хлыстом, пугай.

    • Захвастаў да паўсмерці хлопца.

захворванне, ✂, н.

  1. Тое, што і хвароба.

    • Інфекцыйныя захворванні.
  2. Узнікненне хваробы.

    • Момант захворвання.

захіліць, ✂; зак. (разм.).

  1. Засланіць, загарадзіць чым-н.

    • З. твар рукамі.
  2. Загнуць што-н. тканае.

    • З. край сурвэткі.

|| незак. захіляць, ✂.

|| звар. захіліцца, ✂.

|| незак. захіляцца, ✂.

захінуць, ✂; зак.

  1. Засланіць, прыкрыць чым-н.

    • З. рукамі галаву.
  2. Пасунуўшы, закрыць, завесіць.

    • З. фіранку.
  3. Ахінуць чым-н., закруціць у што-н. або схаваць куды-н., за што-н.

    • З. дзіця ў кажух.
    • З. сумку за сябе.
  4. Закінуць адзін край адзежыны за другі.

    • З. полы кажуха.
  5. перан. Зацягнуць тонкім слоем.

    • Туман захінуў берагі ракі.

|| незак. захінаць, ✂.

|| звар. захінуцца, ✂.

|| незак. захінацца, ✂.