Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

закрануць, ; зак.

  1. Даткнуцца да каго-, чаго-н. пры руху.

    • Куля закранула косць.
    • З. самалюбства (перан.).
  2. перан. Пры размове, гутарцы спыніцца на чым-н., звярнуць увагу на што-н.

    • З. балючае пытанне.

|| незак. закранаць, .

закрапаць, ; зак.

Пачаць крапаць.

  • Пад вечар закрапаў дожджык.

закраса, , ж.

Прыправа ў ежу.

  • Сала — найлепшая з. для першых страў.
  • Няма мяса, то і жук не з. (прыказка).

закрасіць, ; зак.

Палажыць у што-н. закрасу, заправіць.

  • З. капусту смятанай.

|| незак. закрашваць, .

закрасціся, ; зак.

  1. Пранікнуць куды-н. крадком, употай.

  2. перан. Непрыметна паявіцца, узнікнуць.

    • Закралася падазронасць.

|| незак. закрадацца, і закрадвацца, .

закратацца, ; зак.

Пачаць кратацца, варушыцца.

закратаць, ; зак.

Пачаць кратаць, варушыць.

  • З. пальцамі.

закроіць, ; зак. (спец.).

Скроіць, выкраіць.

|| незак. закройваць, .

|| наз. закрой, .

|| прым. закройны, .

закройшчык, , м.

Майстар па закрою матэрыялу для шыцця адзення.

|| ж. закройшчыца, .

|| прым. закройшчыцкі, .

закрочыць, ; зак.

Пачаць крочыць.