Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

асна́стка, , ж.

  1. гл. аснасціць.

  2. Снасці, прылады, якімі абсталявана судна, такелаж.

    • Карабельная а.
  3. Тое, што і аснашчэнне (спец.).

    • А. станкоў.

асна́сціць, ; зак.

  1. Абсталяваць снасцямі.

    • А. судна.
  2. перан. Забяспечыць усімі неабходнымі тэхнічнымі сродкамі.

    • А. народную гаспадарку.

|| незак. аснашчаць, і аснашчваць, .

|| наз. аснашчэнне, і аснастка, .

асна́шчанасць, , ж.

Наяўнасць аснашчэння.

  • Тэхнічная а. арміі.

аснашчэ́нне, , н.

Сукупнасць сродкаў, якімі што-н. аснашчана.

  • А. рыбалоўнага судна.

асно́ва, , ж.

  1. Апорная частка прадмета, каркас, на якім трымаюцца астатнія часткі.

    • А. машыны.
  2. Ніжняя частка якога-н. прадмета або збудавання, падмурак.

    • Бетонная а.
  3. перан. Пачатак, узор, тое галоўнае, на чым будуецца што-н., што з’яўляецца сутнасцю чаго-н.

    • Эканамічная а. сацыяльнага ладу.
  4. мн. Зыходныя, галоўныя палажэнні якой-н. навукі, тэорыі і пад.

    • Асновы агратэхнікі.
    • Эстэтычныя асновы паэзіі.
  5. Падоўжныя ніткі ў тканіне.

    • А. палатна.
  6. У граматыцы: уся частка слова да канчатка.

    • А. слова.

  • На аснове чаго — зыходзячы з чаго-н., на падставе чаго-н.

  • Ляжаць (быць) на аснове чаго — быць асноўным у чым-н.

  • Класці (пакласці) у аснову што, браць за аснову што — браць (узяць) у якасці галоўнага, асноўнага.

|| прым. асноўны, .

асноватво́рны, .

Які ляжыць у аснове, бярэцца за аснову чаго-н., галоўны.

  • Асноватворныя навуковыя працы.

асно́ўны, .

Найбольш важны, галоўны.

  • А. закон (канстытуцыя).
  • Асноўная работа.

  • У асноўным — у галоўным, у агульных рысах.

асо́ба, , ж.

  1. Асобны чалавек у грамадстве, індывідуум.

    • Роля асобы ў гісторыі.
    • Давераная а.
    • Дзеючая а. (персанаж у тэатры).
  2. Чалавек, які трымае сябе важна, ганарліва; персона.

    • Дзядзька наш — а.!
  3. Сукупнасць уласцівасцей пэўнага чалавека, яго характару, паводзін і пад.

    • Усебаковае развіццё асобы.
  4. Часцей пра жанчыну, калі не хочуць называць яе імя.

    • Званіла адна а.
  5. Граматычная катэгорыя, якая паказвае аднесенасць да таго, хто гаворыць (першая асоба), з кім гаворыць (другая асоба) ці да таго, хто не з’яўляецца ні тым, хто гаворыць, ні субяседнікам (ці да неадушаўлёнага прадмета) (трэцяя асоба).

    • Асобы дзеяслова.

  • Зацікаўленая асоба — асоба, якая мае інтэрас да якой-н. справы.

  • Службовая асоба — асоба, якая займае пасаду ў дзяржаўнай установе.

|| прым. асабовы, .

  • А. займеннік.

асо́біна, , ж. (кніжн.).

Асобны арганізм, які існуе самастойна; індывідуум.

  • А. мужчынскага полу.
  • Разнастайнасць асобін расліннага свету.

асо́бны, .

  1. Адасоблены, самастойны.

    • Асобнае памяшканне.
    • Ён жыве асобна (прысл.) ад бацькоў.
  2. Некаторы, адзінкавы.

    • Асобныя заўвагі.