асно́ва, , ж.

  1. Апорная частка прадмета, каркас, на якім трымаюцца астатнія часткі.

    • А. машыны.
  2. Ніжняя частка якога-н. прадмета або збудавання, падмурак.

    • Бетонная а.
  3. перан. Пачатак, узор, тое галоўнае, на чым будуецца што-н., што з’яўляецца сутнасцю чаго-н.

    • Эканамічная а. сацыяльнага ладу.
  4. мн. Зыходныя, галоўныя палажэнні якой-н. навукі, тэорыі і пад.

    • Асновы агратэхнікі.
    • Эстэтычныя асновы паэзіі.
  5. Падоўжныя ніткі ў тканіне.

    • А. палатна.
  6. У граматыцы: уся частка слова да канчатка.

    • А. слова.

  • На аснове чаго — зыходзячы з чаго-н., на падставе чаго-н.

  • Ляжаць (быць) на аснове чаго — быць асноўным у чым-н.

  • Класці (пакласці) у аснову што, браць за аснову што — браць (узяць) у якасці галоўнага, асноўнага.

|| прым. асноўны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)