Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заўтра, прысл.

  1. На наступны дзень пасля сягонняшняга.

    • Паедзем з.
  2. у знач. наз., нескл., н. Заўтрашні дзень.

    • Адкласці на з. або да з.
    • Шчаслівае сёння і светлае з. (будучае).

заўтрашні, .

Такі, які адбудзецца заўтра.

  • Заўтрашнія заняткі.
  • Клапаціцца пра з. дзень (перан. пра бліжэйшае будучае).

заўчасны, .

Які адбыўся, наступіў раней належнага часу, тэрміну.

  • Заўчасная смерць.
  • Заўчасныя роды.
  • Хвалявацца яшчэ заўчасна (прысл. і яшчэ рана хвалявацца).

|| наз. заўчаснасць, .

заўчора, прысл.

Два дні таму назад.

|| прым. заўчарашні, .

зафарбаваць, ; зак.

Пакрыць, замазаць фарбай.

  • З. пляму.

|| незак. зафарбоўваць, .

|| наз. зафарбоўванне, і зафарбоўка, .

зафастрыгаваць, ; зак.

Зашыць вялікімі шыўкамі.

  • З. складку на сукенцы.

|| незак. зафастрыгоўваць, .

захавальнік, , м.

Той, хто захоўвае што-н., прытрымліваецца чаго-н.

  • З. спадчыны.
  • З. традыцый.

|| ж. захавальніца, .

захаванасць, , ж.

Захаванне ў поўнай цэласці, адсутнасць пашкоджанняў.

  • Адказваць за з. рэчаў.

захавацца, ; зак.

  1. Зберагчыся, уцалець, застацца непашкоджаным, непатрачаным.

    • Дом добра захаваўся.
    • Здароўе захавалася.
    • Запасы захаваліся.
  2. Застацца ў сіле, не знікнуць.

    • Старыя звычкі захаваліся.
  3. Захаваць свае сілы, маладжавы выгляд (разм.).

    • Гэты чалавек добра захаваўся.
  4. Застацца непашкоджаным, уцалець.

    • З. ад пажару.

|| незак. захоўвацца, .

захаваць, ; зак.

  1. Аберагаючы, не даць каму-, чаму-н. прапасці, загінуць, зберагчы цэлым.

    • З. дзяржаўную маёмасць.
    • З. здароўе.
    • З. прадукты ад цвілі.
    • З. успаміны (перан. не забыць).
  2. Пакінуць у сіле, у дзеянні.

    • З. за сабой права.
    • З. добрыя звычкі.
  3. Не парушыць чаго-н.

    • З. умовы дагавору.
    • З. знешні спакой.
  4. Пакласці, размясціць так, каб не маглі знайсці (разм.).

    • Кнігу так захаваў, што я не знайшоў.

|| незак. захоўваць, .

|| наз. захаванне, .