Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

затузацца, ; зак.

Замучыцца, стаміцца ў якіх-н. клопатах, справах.

  • Ён зусім затузаўся з маладым канём.

затузаць, ; зак.

Тузаючы, замучыць, замарыць.

  • З. каня.
  • З.хлопца.

затуліцца, ; зак. (разм.).

Засланіць сябе чым-н. ад чаго-н. або захінуцца ў што-н., схавацца за каго-, што-н., куды-н.

  • З. ад ветру.
  • З. ў плашч.
  • Хлопчык затуліўся за маці.

|| незак. затульвацца, .

затуліць, ; зак.

Закрыць, засланіць чым-н. або схаваць, захінуць у што-н.

  • З. твар у каўнер.

|| незак. затульваць, .

затупаць, ; зак.

  1. Пачаць тупаць.

    • З. нагамі.
  2. Захадзіць.

    • Хутка затупаў па хаце.
  3. Зайсці, дабрацца куды-н. (разм.).

    • За дзень не спяшаючыся затупаеш у горад.

затухнуць, ; зак.

  1. Перастаць гарэць, патухнуць.

    • Агонь затух.
    • Спрэчкі затухлі (перан. спыніліся).
  2. Слабеючы, перастаць вагацца, заціхнуць, спыніцца.

    • Ваганні глебы затухлі.

|| незак. затухаць, .

затушаваць, ; зак.

  1. гл. тушаваць.

  2. перан. Зрабіць менш выразным, прыметным, згладзіць.

    • З. супярэчнасці.

|| незак. затушоўваць, .

затхлы, .

  1. З пахам сырасці, гнілі, застаялы, заляжалы.

    • Затхлая вада.
    • Затхлая мука.
  2. перан. Косны, пазбаўлены жывых, жыццёвых інтарэсаў.

    • Затхлае асяроддзе.

|| наз. затхласць, .

затхнуцца, ; зак.

  1. Задыхнуцца ад недахопу паветра.

  2. Сапсавацца, стаць затхлым ад недахопу паветра (разм.).

    • Мяса затхнулася.

|| незак. затыхацца, .

затым, прысл.

  1. Пасля гэтага, потым.

  2. З гэтай мэтай, таму.

    • Зрабі, а з. хваліся.
  3. Затым каб (злуч. уступальны. ) — для таго каб.

    • Прыйшоў з., каб пагаварыць.
  4. Затым што (злуч. уступальны. ) — таму што.

    • Адзінота мяне радавала яшчэ і з., што хацелася спакойна думаць.