Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

саматужнік, ✂, м.

Той, хто займаецца вырабам чаго-н. дома; рамеснік.

  • Арцель саматужнікаў.

|| прым. саматужніцкі, ✂.

саматужнічаць, ✂; незак.

  1. Займаецца саматужным промыслам.

  2. перан. Рабіць што-н. хатнім прымітыўным спосабам.

|| наз. саматужніцтва, ✂.

саматужны, ✂.

  1. Які вырабляецца ўручную або мае адносіны да вытворчасці дамашнім, ручным, не фабрычным спосабам.

    • Саматужныя вырабы.
    • Саматужная майстэрня.
  2. перан. Неарганізаваны, адасоблены, прымітыўны.

    • Саматужныя прыёмы.

|| наз. саматужнасць, ✂.

самаўзгарацца, ✂; незак. (спец.).

Загарацца самаадвольна ў выніку ўнутранага награвання.

|| наз. самаўзгаранне, ✂.

|| наз. самаўзгаральнасць, ✂.

  • С. торфу.

самаўладдзе, ✂, н.

Тое, што і самаўладства.

|| прым. самаўладны, ✂.

самаўладны, ✂.

  1. гл. самаўладства і самаўладдзе.

  2. Схільны загадваць, падпарадкоўваць сваёй волі.

    • С. характар.

|| наз. самаўладнасць, ✂.

самаўладства, ✂, н.

  1. Аднаасобная неабмежаваная ўлада.

    • Царскае с.
  2. Схільнасць падпарадкоўваць сваёй волі; уладалюбства.

    • Бацькоўскае с.

|| прым. самаўладны, ✂.

самаўніжэнне, ✂, н.

Уніжэнне сябе, сваіх здольнасцей, прызнанне сябе нікчэмным.

самаўнушэнне, ✂, н.

Унушэнне чаго-н. самому сабе.

самаўправец, ✂, м. (разм.).

Той, хто схільны да самаўпраўства, паступае самаўпраўна.