Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

засмаліць, ✂; зак.

Заліўшы смалой, зрабіць непранікальным.

  • З. човен.

|| незак. засмольваць, ✂.

засмеціцца, ✂; зак.

Забрудзіцца ад смецця.

  • Двор засмеціўся.

|| незак. засмечвацца, ✂.

засмеціць, ✂; зак.

  1. Забрудзіць смеццем.

    • З. падлогу.
  2. перан. Запоўніць чым-н. непатрэбным, шкодным.

    • З. мову грубымі словамі.

|| незак. засмечваць, ✂.

засмужаны, ✂.

Зацягнуты смугой.

  • Засмужаныя далі.

|| наз. засмужанасць, ✂.

засмужыць, ✂; зак.

Зацягнуць смугой.

засмуродзіць, ✂; зак. (разм.).

Напоўніць смуродам.

  • З. усю хату дзёгцем.

засмуткаваць, ✂; зак.

Пачаць смуткаваць.

  • З. у адзіноце.

засмуціцца, ✂; зак.

Засумаваць, замаркоціцца.

  • З. па родных.
  • З. ад гора.

|| незак. засмучацца, ✂.

|| наз. засмучэнне, ✂.

засмуціць, ✂; зак.

Выклікаць пачуццё смутку, маркоты.

  • Гэта вестка нас моцна засмуціла.

|| незак. засмучаць, ✂.

засмяглы, ✂.

Тое, што і засмаглы.