Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

засівіць, ; зак. (разм.).

Забяліць, заправіць невялікай колькасцю малака.

  • З. крупнік.

засілле, , н.

Моцны ўплыў каго-, чаго-н., які падаўляе чыю-н. ініцыятыву, свабоду, шкодзіць нармальнаму ходу жыцця, спраў.

  • З. мяшчанскіх настрояў.

засінець, ; зак.

Пачаць сінець.

  • У жыце засінелі васількі.

засініць, ; зак.

  1. Пафарбаваць у сіні колер.

    • З. азёры на контурнай карце.
  2. Залішне падсініць.

    • З. бялізну.

|| незак. засіньваць, .

заскавытаць, ; зак. (разм.).

Пачаць скавытаць.

  • Сабака заскавытаў.

заскарузлы, .

Тое, што і закарузлы.

|| наз. заскарузласць, .

заскарузнуць, ; зак.

Тое, што і закарузнуць.

заскварыць, ; зак.

Заправіць сквараным салам.

  • З. булён.

|| незак. заскварваць, .

заскок, , м. (разм.).

Адхіленне ад нормы ў паводзінах, думках.

  • Чалавек з заскокам.
  • Заскокі ў разважаннях.

заскочыць, ; зак.

  1. Скокнуўшы, забрацца куды-н.

    • Заяц заскочыў у агарод.
  2. Зайсці куды-н. мімаходам, ненадоўга (разм.).

    • З. да сябра.

|| незак. заскакваць, .