Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

упіва́цца¹ гл. упіцца¹.

упіва́цца² гл. упіцца².

упі́кі, -аў.

Папрокі, абвінавачанні, выказаныя каму-н.

упікну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., каго (што).

Папракнуць, зрабіць каму-н. папрок.

У. за няўважлівасць.

|| незак. упіка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

упільнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., каго-што.

1. Наглядаючы, пільнуючы, усцерагчы ад каго-, чаго-н.

Не ўпільнаваў рэчаў.

Не ўпільнавалі дзяцей ад шкоднага ўздзеяння (перан.).

2. Усачыць, не ўпусціць з-пад увагі.

Я не ўпільнавала, калі яны прыехалі.

|| незак. упільно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

упіна́цца гл. упяцца.

упіса́цца, -ішу́ся, -і́шашся, -і́шацца; -ішы́ся; зак., у што.

1. Запісацца куды-н.

У. ў спіс.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Умясціцца на якой-н. прасторы, у межах чаго-н. (разм.).

Сілуэт звера ўпісаўся ў здымак.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Гарманічна спалучыцца з акаляючым асяроддзем.

Новы дом упісаўся ў ансамбль вуліцы.

|| незак. упі́свацца, -аюся, -аешся, -аецца.

упіса́ць, -ішу́, -і́шаш, -і́ша; -ішы́; -і́саны; зак.

1. каго-што. Напісаць, унесці куды-н., напр., у спіс.

У. прапушчаныя словы.

У. даўжнікоў у запісную кніжку.

У. новую старонку ў гісторыю (перан., высок.).

2. што. У матэматыцы: начарціць адну фігуру ўнутры другой з захаваннем пэўных умоў.

У. трохвугольнік у акружнасць.

3. што. З апетытам з’есці (разм.).

У. булку.

|| незак. упі́сваць, -аю, -аеш, -ае.

упіха́цца гл. увапхнуцца, упіхнуцца, упхнуцца.

упіха́ць гл. увапхнуць, упіхнуць, упхнуць, увапхаць, упхаць.