Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

упы́нак, -нку, м. (разм.).

Спакой.

Дома ён не знаходзіў упынку.

Без упынку — не перастаючы, не абмяжоўваючы сябе.

Балбатаць без упынку.

Не знаходзіць або не мець упынку — не магчы супакоіцца, не быць у стане ўтрымацца ад чаго-н.

Ён цэлы дзень не знаходзіў сабе ўпынку.

Яна ў рабоце не мае ўпынку.

Няма ўпынку каму-чаму або на каго-што — нельга стрымаць, спыніць.

Раздурэліся дзеці, што і ўпынку ім або на іх няма.

Дажджу або на дождж сёння і ўпынку няма — лье і лье.

упы́рснуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак., што.

Увесці пад скуру (шпрыцам).

У. камфару.

|| незак. упы́рскваць, -аю, -аеш, -ае; наз. упы́рскванне, -я, н.

упы́рхнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; зак.

Пырхаючы, уляцець.

Верабей упырхнуў у акно.

|| незак. упы́рхваць, -аю, -аеш, -ае.