упо́кат, прысл. (разм.).
Тое, што і покатам (у 1 знач.).
упо́мніць, -ню, -ніш, -ніць; зак., каго-што (разм.).
Запомніць, утрымаць у памяці.
Дзе ты ўсё ўпомніш.
упо́перак і упапяро́к, прысл. і прыназ.
1. прысл. У шырыню, па шырыні чаго-н.
Разрэзаць дошкі ў.
2. прыназ. з Р. Ужыв. для ўказання на накіраванасць дзеяння па шырыні чаго-н.
Рухацца на лодцы ўпоперак (упапярок) ракі.
упо́р, -а і -у, м.
1. -у, гл. уперці (у 3 знач.), уперціся (у 1 знач.).
2. мн. -ы, -аў. Прадмет, месца, у якое ўпіраюцца; падпорка.
Прылегчы на ў. і стрэліць.
У. для ног.
◊
Ва ўпор —
1) у непасрэднай блізкасці ад цэлі.
Стрэліць ва ўпор;
2) адкрыта, без хітрыкаў (разм.).
Сказаць ва ўпор;
3) пільна, прама і блізка.
Паглядзець на каго-н. ва ўпор.
Рабіць упор на каго-што або на кім-чым — звяртаць асаблівую ўвагу на каго-, што-н., падкрэсліваць значэнне каго-, чаго-н.
упо́равень, прысл. і прыназ. з Т (разм.).
1. прыназ., з чым. На адной лініі, вышыні, глыбіні і пад.; на адным узроўні.
Вада ў. з краямі бочкі.
Самалёт ляціць у. з воблакамі.
2. прысл., з кім. Аднолькава, на роўных правах.
Адчуваць сябе ў. з іншымі.
3. прыназ., з кім-чым. Поруч, побач.
Сядзець у. з кім-н.
упо́рны, -ая, -ае.
Які служыць, прызначаны для ўпору.
У. ніт.
упо́тай і упо́тайкі, прысл.
Непрыметна для іншых, тайком, цішком.
У. назіраць за кім-н.