Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

упла́ў, прысл.

Плывучы па вадзе.

Пусціць коней у.

упле́сці, -ляту́, -ляце́ш, -ляце́; -ляцём, -лецяце́, -ляту́ць; -лёў, -ляла́, -ло́; -ляці́; -ле́цены; зак.

1. што ў што. Плетучы, уставіць.

У. стужкі ў косы.

2. перан., каго (што). Уцягнуць, умяшаць у што-н. непрыемнае (разм.).

У. каго-н. у цёмную справу.

3. што. Зрасходаваць на пляценне чаго-н.

Усе ніткі ўпляла ў адзін пояс.

4. што. З’есці хутка, з апетытам (разм.).

У. цэлую булку.

|| незак. уплята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

уплыва́ць¹ гл. уплысці.

уплыва́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., на каго-што.

Рабіць уплыў (у 1 знач.).

У. на дзяцей.

У. на творчасць.

уплыво́вы, -ая, -ае.

Які робіць уплыў (у 2 знач.).

|| наз. уплыво́васць, -і, ж.

уплы́сці і уплы́ць, -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; -ы́ў, -ыла́, -ло́; -ыві́; зак., у што.

Заплысці ўнутр.

У. ў заліў.

У пакой уплыла жанчына (перан.).

|| незак. уплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

уплы́ў, -ы́ву, мн. -ы́вы, -ы́ваў, м.

1. Уздзеянне на каго-, што-н.

Рабіць у. на чытачоў.

Пад чужым уплывам.

Дабратворны ў.

2. Аўтарытэт, улада.

Чалавек з вялікім уплывам.