упра́ва¹, прысл.
У правы бок, у правым баку.
Дарога павярнулася ў.
упра́ва², -ы, мн. -ы, -а́ў, ж.
1. Магчымасць зладзіць, управіцца з кім-, чым-н.
Знайсці ўправу на каго-н. Няма ўправы на гэтага абібока.
2. Назва некаторых мясцовых устаноў у дарэвалюцыйны час.
Земская ў.
Валасная ў.
|| прым. упра́ўскі, -ая, -ае (да 2 знач.).
упра́віцца, -а́ўлюся, -а́вішся, -а́віцца; -а́ўся; зак.
1. з кім-чым. Скончыць якую-н. справу.
Аднаму з гаспадаркай не ў.
2. Паспець за які-н. тэрмін схадзіць або з’ездзіць куды-н. і вярнуцца назад.
У. за суткі.
3. Змагчы, паспець зрабіць што-н.
Не ў. адказаць.
4. з кім-чым і без дап. Адолець, стрымаць каго-, што-н., падпарадкаваць сваёй волі.
У. з дэбашырам.
|| незак. упраўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
упра́віць, -а́ўлю, -а́віш, -а́віць; -а́ў; -а́ўлены; зак.
1. што. Уставіць на сваё месца (вывіхнутае).
У. сустаў.
2. перан., каго-што. Аддаць, прадаць; загубіць, знішчыць.
У. многа лесу.
У. каня.
3. каго-што. Даць увязнуць (разм.).
У. воз у гразь.
4. што і чаго. Даглядзець, усё зрабіць (па гаспадарцы; разм.).
Прошаным канём гаспадаркі не ўправіш (прыказка).
|| незак. упраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. упра́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 і 3 знач.) і упраўля́нне, -я, н. (да 1 знач.).
упра́жыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; зак.
Спражыцца да поўнай гатоўнасці (пра гарох, боб, семкі).
упра́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.
Спражыць да поўнай гатоўнасці (гарох, боб, семкі).
У. гарох.
|| незак. упра́жваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. упра́жванне, -я, н.
упрасі́ць, -рашу́, -ро́сіш, -ро́сіць; -ро́шаны; зак., каго (што) з інф.
Просьбамі пераканаць зрабіць што-н.
У. застацца яшчэ на дзянёк.
|| незак. упро́шваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. упро́шванне, -я, н.
упраўле́нне, -я, н.
Буйная адміністрацыйная ўстанова або орган установы, арганізацыі і пад., які кіруе пэўнай галіной дзейнасці.
Цэнтральнае статыстычнае ў.
У. чыгункі.
|| прым. упраўле́нчы, -ая, -ае.