Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

упха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што (разм.).

1. Пхаючы, усунуць куды-н. усё, многае.

У. салому ў мяшок.

2. З’есці многа чаго-н. (груб.).

Місу бульбы ўпхаў.

|| незак. упіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і упі́хваць, -аю, -аеш, -ае.

упхну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак. (разм.).

З намаганнем прабрацца куды-н.; уціснуцца.

У. ў перапоўнены аўтобус.

|| незак. упіха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і упі́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

упхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак. (разм.).

1. каго-што ў што. Уштурхнуць, усунуць.

У. пальчаткі ў кішэню.

Яго сілай упхнулі ў кабінет.

2. перан., што. Прымусіць узяць, прыняць што-н.

У. няякасны тавар каму-н.

3. перан., каго. Паставіць на якую-н. работу, пасаду і пад. супраць волі або ўладкаваць куды-н. па пратэкцыі.

У. на завод.

У. сына на завочнае аддзяленне інстытута.

|| незак. упіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і упі́хваць, -аю, -аеш, -ае.