Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сі́ла, -ы, мн. -ы, сіл, ж.

1. Здольнасць жывых істот напружаннем мышц рабіць фізічныя рухі, дзеянні; фізічная энергія або маральная магчымасць чалавека, жывёліны актыўна дзейнічаць.

Мець немалую сілу.

Страціць сілу.

Набрацца сіл.

Прымяніць сілу (фізічнае ўздзеянне).

2. спец. Велічыня, якая з’яўляецца мерай механічнага ўзаемадзеяння цел; энергія, якая ўздзейнічае на матэрыю, цела, а таксама ступень інтэнсіўнасці, напружанасці гэтай энергіі.

С. зямнога прыцяжэння.

С. цяжару.

С. электрычнага току.

3. звычайна мн. Матэрыяльная аснова як крыніца энергіі, дзейнасці.

Сілы прыроды.

4. чаго. Здольнасць праяўлення якой-н. дзейнасці, стану, якая адрозніваецца пэўнай ступенню напружанасці, накіраванасці.

С. характару.

С. духу.

5. Улада, магутнасць, уплыў.

Магутная і непераможная с. барацьбітоў за мір.

6. Сутнасць, сэнс (разм.).

Уся с. ў тым, што чалавек гэты — майстар сваёй справы.

7. Значэнне, дзейнасць, правамоцтва.

Закон уступае ў сілу з 1 студзеня.

С. закона.

8. мн. Грамадская група, наогул людзі, якія вызначаюцца якімі-н. характэрнымі прыкметамі або накіраванасцю ў сваёй дзейнасці.

Дэмакратычныя сілы міру.

Лепшыя філарманічныя сілы.

Творчыя сілы інтэлігенцыі.

9. мн. Тое, што і войскі.

Сухапутныя сілы.

Узброеныя сілы краіны.

10. Т мн. сі́ламі. Пры дапамозе, з удзелам каго-н.

Сіламі аднавяскоўцаў адрамантавалі дарогу.

11. каго-чаго. Велізарная колькасць, мноства (разм.).

Гэты чалавек мае сілу дабра ўсякага.

Ад сілы (разм.) — самае большае.

З сілай — з вялікім уздымам, пачуццём (гаварыць, спяваць і пад.).

З усёй сілы або на ўсю (поўную) сілу або з усіх сіл — з найбольшым напружаннем; што ёсць моцы.

(Не) па сіле каму або (не) пад сілу каму — пра адпаведнасць (неадпаведнасць) магчымасцей каго-н. рабіць што-н.

(Не) у сілах — (не) магчы зрабіць што-н.

Нячыстая сіла (разм.) — чорт, д’ябал.

Па меры сіл — адпаведна з сіламі, з магчымасцямі.

У сіле (разм.) —

1) у стане фізічнага і духоўнага росквіту;

2) у разгары, у росквіце.

Усімі сіламі — прыкладваючы ўсё старанне, намаганні.

Цераз сілу — звыш магчымасцей, жадання.

|| прым. сілавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

сілабі́чны, -ая, -ае (спец.).

Пра вершаскладанне: заснаваны на захаванні пэўнай колькасці складоў у вершаваным радку незалежна ад націску у словах.

Сілабічная сістэма вершаскладання.

сілагі́зм, -а, мн. -ы, -аў, м.

Лагічнае розумазаключэнне, у якім з двух дадзеных суджэнняў атрымліваецца трэцяе (вывад).

|| прым. сілагі́чны, -ая, -ае.

сі́лай, прысл.

Гвалтам, супраць волі.

С. браць.

сіламе́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор для вымярэння велічыні механічнай сілы; дынамометр.

|| прым. сіламе́рны, -ая, -ае.

сі́лас, -а і -у, м.

1. -у. Сакавіты корм для жывёлы з зялёных здробненых частак раслін, які атрымліваецца пры заквашванні.

2. -а. Збудаванне ў выглядзе вежы або ямы для захавання такога корму.

|| прым. сі́ласны, -ая, -ае.

сіласава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак. і незак., што.

Ператварыць (ператвараць) у сілас.

С. кукурузу.

|| зак. таксама засіласава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны.

|| наз. сіласава́нне, -я, н.

сіла́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Чалавек вялікай фізічнай сілы.

|| ж. сіла́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

сіліка́т, -у, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Назва мінералаў у склад якіх уваходзіць крэменязём, а таксама вырабаў з такіх мінералаў.

|| прым. сіліка́тны, -ая, -ае.

С. клей.

Сілікатная цэгла.

сі́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; незак.

Намагацца, старацца зрабіць што-н.

Колькі ні сілься, а адной не ўправіцца з гаспадаркай.

Дзіця сілілася ўстаць.