сі́та, -а, М сі́це, мн. -ы, -аў, н.
Род рэшата (у 1 знач.) з густой сеткай для прасейвання або працэджвання чаго-н.
Прасеяць муку на с.
Працадзіць варыва на с.
|| памянш. сі́тца, -а, мн. -ы, -аў, н.
|| прым. сі́тавы, -ая, -ае.
сі́таўка, -і, ДМ -таўцы, мн. -і, -тавак, ж.
Невялікая пералётная птушка атрада вераб’інападобных.
Скачуць як на пружынках вёрткія сітаўкі.
|| прым. сі́таўкавы, -ая, -ае.
сі́тніца, -ы, ж. (разм.).
Хлеб, спечаны з сітнай мукі.
сі́тны, -ая, -ае.
1. Прасеяны праз сіта.
Сітная мука.
2. Спечаны з такой мукі.
С. хлеб.
Купіць паўбулкі сітнага (наз.).
сітро́, нескл., н.
Газіраваны фруктовы безалкагольны напітак.
сітуаты́ўны, -ая, -ае (кніжн.).
Які мае адносіны да асобнай сітуацыі, абмежаваны пэўнымі ўмовамі.
|| наз. сітуаты́ўнасць, -і, ж.
сітуа́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
Сукупнасць абставін, становішча.
Рэвалюцыйная с.
Ваенная с.
Вось дык с.! (пра заблытанае становішча).
|| прым. сітуацы́йны, -ая, -ае.