Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сінаго́га, -і, ДМо́зе, мн. -і, -го́г, ж.

Іўдаісцкі храм.

|| прым. сінагага́льны, -ая, -ае.

сінані́міка, -і, ДМ -міцы, ж. (спец.).

1. Раздзел лексікалогіі, які вывучае сінонімы.

2. Сукупнасць сінонімаў якой-н. мовы.

Беларуская с.

сінанімі́чны гл. сінонім.

сінані́мія, -і, ж. (спец.).

Адносіны, якія існуюць паміж сінонімамі; падабенства слоў па знач. пры розным іх гучанні.

Лексічная с.

Сінтаксічная с.

|| прым. сінанімі́чны, -ая, -ае.

сінапты́чны гл. сіноптыка.

сіндро́м, -у, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Комплекс сімптомаў, характэрных для якога-н. захворвання.

Астматычны с.

Болевы с.

сіндыка́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Буйное манапалістычнае аб’яднанне прадпрыемцаў, у якім удзельнікі, захоўваючы вытворчую самастойнасць, ажыццяўляюць сумесную камерцыйную дзейнасць (вызначэнне цэн, закупку сыравіны, збыт тавараў) з мэтай абмежавання канкурэнцыі і забеспячэння панавання на рынках.

2. У некаторых краінах: назва прафесійных саюзаў.

|| прым. сіндыка́тны, -ая, -ае.

сіне́кдаха, -і, ДМ -дасе, ж. (спец.).

Стылістычны прыём, калі назва часткі выкарыстоўваецца замест назвы цэлага, агульнага і наадварот (напр., «галава» замест «чалавек»), а таксама слова і зварот, ужытыя такім чынам.

сінеку́ра, -ы, ж. (кніжн.).

Пасада, якая добра аплачваецца і не патрабуе асаблівых турбот і намаганняў.

сіне́ль, -і, ж.

Аксаміцісты шнурок для вышывання, упрыгожання жаночага адзення, капелюшоў.

|| прым. сіне́льны, -ая, -ае.

Сінельныя махры.