Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сія́мцы, -аў, адз. сія́мец, -мца, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Тайланда.

|| ж. сія́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак.

|| прым. сія́мскі, -ая, -ае.

Сіямская мова.

сіяні́зм, -у, м.

Яўрэйскі нацыяналістычны рух, які ўзнік у канцы 19 ст. і ставіць сваёй мэтай аб’яднанне яўрэяў розных краін.

|| прым. сіяні́сцкі, -ая, -ае.

сіяні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Паслядоўнік сіянізму.

|| ж. сіяні́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. сіяні́сцкі, -ая, -ае.

сія́цельства, -а, н.

Тытулаванне князёў, графаў у царскай Расіі (ужыв. з займеннікам «ваша», «яго», «іх»), а таксама іх жонак.

Іх с.