Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сівабаро́ды, -ая, -ае.

3 сівой барадой.

С. стары.

сівавало́сы, -ая, -ае.

3 сівымі валасамі.

сіваваро́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Пералётная птушка сямейства сіваваронкавых з яркім зеленавата-блакітным апярэннем; сіваграк.

сіваву́сы, -ая, -ае.

3 сівымі вусамі.

сівагра́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Тое, што і сіваваронка.

сіваду́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Помесь чорна-бурай і рыжай лісы, а таксама футра гэтага звярка.

сіва́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Тое, што і сіўка.

сі́вераць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак. (разм.).

Рабіцца шурпатым, грубець ад ветру, холаду (звычайна пра скуру на твары, руках і пад.).

|| зак. абсі́вераць, -ае; -аны.

сіве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Рабіцца сівым.

Сівеюць скроні.

|| зак. пасіве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; наз. пасіве́нне, -я, н. і ссіве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

сівізна́, -ы́, ж.

1. Сівыя валасы.

С. ў валасах.

Дажыць да сівізны (да старасці).

2. перан. Старажытнасць, даўніна.

С. вякоў.

Сівізна ў бараду, а чорт у рабрыну (прыказка) — пра старога, які заляцаецца да жанчын.