сімбіёз, -у, м. (спец.).
Форма сумеснага жыцця арганізмаў розных відаў, якая прыносіць ім узаемную карысць.
С. грыба і водарасці.
|| прым. сімбіяты́чны, -ая, -ае.
сі́мвал, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Тое, што служыць умоўным знакам якога-н. паняцця, з’явы, ідэі; мастацкі вобраз, які перадае якую-н. думку, перажыванне.
Жалейка — с. беларускай паэзіі.
Голуб — с. міру.
2. Прынятае ў навуцы ўмоўнае абазначэнне якой-н. адзінкі, велічыні.
Сімвалы хімічных элементаў.
○
Сімвал веры — кароткі выклад асноўных догматаў хрысціянскай рэлігіі.
|| прым. сімвалі́чны, -ая, -ае і сі́мвальны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).
Сімвалічнае адлюстраванне.
Сімвальная інфармацыя.
сімвалізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; зак. і незак., што (кніжн.).
З’явіцца (з’яўляцца) сімвалам (у 1 знач.) чаго-н.
Хор у спектаклі сімвалізуе адзінства народа.
|| наз. сімваліза́цыя, -і, ж.
сімвалі́зм, -у, м.
Кірунак у літаратуры і мастацтве канца 19 — пачатку 20 ст., які адлюстроўваў рэчаіснасць як ідэальную сутнасць свету ва ўмоўных і абстрактных формах.
|| прым. сімвалі́чны, -ая, -ае.
сімвалі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Паслядоўнік сімвалізму.
|| ж. сімвалі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. сімвалі́сцкі, -ая, -ае.
сімвалі́чны, -ая, -ае.
1. гл. сімвал, сімволіка.
2. Які мае скрыты сэнс, які наводзіць на асацыяцыі (у 2 знач.).
Лёс героя с.
С. сэнс назвы рамана.
3. Пра пла́ты, сумы: мізэрна малы.
Аплата за паслугі — чыста сімвалічная.
С. ўзнос.
|| наз. сімвалі́чнасць, -і, ж.
сімво́ліка, -і, ДМ -ліцы, ж.
1. Сімвалічнае значэнне, што прыпісваецца чаму-н.; выражэнне ідэй, паняццяў або пачуццяў пры дапамозе ўмоўных знакаў (сімвалаў).
С. лічбаў.
С. колераў.
2. зб. Сукупнасць якіх-н. сімвалаў.
Народная с.
|| прым. сімвалі́чны, -ая, -ае.
сіметры́чны, -ая, -ае.
Які валодае сіметрыяй.
Сіметрычнае збудаванне.
|| наз. сіметры́чнасць, -і, ж.
сіме́трыя, -і, ж.
Суразмернае, прапарцыянальнае размяшчэнне частак чаго-н. у адносінах да цэнтра, сярэдзіны; аднолькавасць у размяшчэнні частак чаго-н. па супрацьлеглых баках ад пункта, прамой або плоскасці.
Вытрымаць сіметрыю.
сімпатызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; незак., каму-чаму.
Адчуваць сімпатыю, добра адносіцца да каго-, чаго-н.
С. выкладчыку.