сі́ла, -ы, мн. -ы, сіл, ж.

1. Здольнасць жывых істот напружаннем мышц рабіць фізічныя рухі, дзеянні; фізічная энергія або маральная магчымасць чалавека, жывёліны актыўна дзейнічаць. Мець немалую сілу. Страціць сілу. Набрацца сіл. Прымяніць сілу (фізічнае ўздзеянне).

2. спец. Велічыня, якая з’яўляецца мерай механічнага ўзаемадзеяння цел; энергія, якая ўздзейнічае на матэрыю, цела, а таксама ступень інтэнсіўнасці, напружанасці гэтай энергіі. С. зямнога прыцяжэння. С. цяжару. С. электрычнага току.

3. звычайна мн. Матэрыяльная аснова як крыніца энергіі, дзейнасці. Сілы прыроды.

4. чаго. Здольнасць праяўлення якой-н. дзейнасці, стану, якая адрозніваецца пэўнай ступенню напружанасці, накіраванасці. С. характару. С. духу.

5. Улада, магутнасць, уплыў. Магутная і непераможная с. барацьбітоў за мір.

6. Сутнасць, сэнс (разм.). Уся с. ў тым, што чалавек гэты — майстар сваёй справы.

7. Значэнне, дзейнасць, правамоцтва. Закон уступае ў сілу з 1 студзеня. С. закона.

8. мн. Грамадская група, наогул людзі, якія вызначаюцца якімі-н. характэрнымі прыкметамі або накіраванасцю ў сваёй дзейнасці. Дэмакратычныя сілы міру. Лепшыя філарманічныя сілы. Творчыя сілы інтэлігенцыі.

9. мн. Тое, што і войскі. Сухапутныя сілы. Узброеныя сілы краіны.

10. Т мн. сі́ламі. Пры дапамозе, з удзелам каго-н. Сіламі аднавяскоўцаў адрамантавалі дарогу.

11. каго-чаго. Велізарная колькасць, мноства (разм.). Гэты чалавек мае сілу дабра ўсякага.

Ад сілы (разм.) — самае большае.

З сілай — з вялікім уздымам, пачуццём (гаварыць, спяваць і пад.).

З усёй сілы або на ўсю (поўную) сілу або з усіх сіл — з найбольшым напружаннем; што ёсць моцы.

(Не) па сіле каму або (не) пад сілу каму — пра адпаведнасць (неадпаведнасць) магчымасцей каго-н. рабіць што-н.

(Не) у сілах — (не) магчы зрабіць што-н.

Нячыстая сіла (разм.) — чорт, д’ябал.

Па меры сіл — адпаведна з сіламі, з магчымасцямі.

У сіле (разм.) —

1) у стане фізічнага і духоўнага росквіту;

2) у разгары, у росквіце.

Усімі сіламі — прыкладваючы ўсё старанне, намаганні.

Цераз сілу — звыш магчымасцей, жадання.

|| прым. сілавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)