Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

суце́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., каго (што).

Аблегчыць чыё-н. гора, перажыванне, заспакоіць каго-н. чым-н. радасным.

С. няшчаснага.

|| незак. суцяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. суце́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; незак. суцяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. суцяшэ́нне, -я, н.

суці́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; зак.

1. Перастаць хвалявацца, заціхнуць, супакоіцца, уціхамірыцца.

С. пасля добрых навін.

Дзетвара суцішылася.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Аслабець у сваім праяўленні; спыніцца, перастаць.

Вецер суцішыўся.

Боль суцішыўся.

|| незак. суціша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

суці́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.

1. каго-што. Супакоіць, давесці да стану спакою, уціхамірыць.

С. дзяцей.

2. што. Змякчыць, зрабіць менш адчувальным; аслабіць, прыглушыць якое-н. пачуццё.

С. боль.

С. хваляванне.

3. каго-што. Прыцішыць, затрымаць (чый-н. ход, рухі пад.).

С. каня.

С. бег.

|| незак. суціша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. суцішэ́нне, -я, н.

суцэльнаметалі́чны, -ая, -ае.

Зроблены поўнасцю з металу.

С. вагон.

суцэ́льны, -ая, -ае.

1. Які цягнецца без прамежкаў, цалкам займае сабой усю прастору.

Суцэльная паласа асфальту.

2. Такі, які ахоплівае ўсіх ці ўсё; паўсюдны, усеагульны.

Суцэльная электрыфікацыя.

3. Зроблены з аднаго кавалка; не састаўны.

Падлога з суцэльных дошак.

Суцэльная парода (якая не падзяляецца на пласты па сваёй структуры).

|| наз. суцэ́льнасць, -і, ж. (да 3 знач.).

суця́га, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМя́зе, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ця́г (разм., неадабр.).

Суцяжнік, суцяжніца.

суця́жнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм., неадабр.).

Чалавек, які займаецца суцяжніцтвам, цяганінай па судах.

|| ж. суця́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. суця́жніцкі, -ая, -ае.

суця́жнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм., неадабр.).

Займацца цяжбамі, маючы да гэтага схільнасць, інтарэс; імкнуцца атрымаць выгаду любым, нават нядобрасумленным спосабам.

|| наз. суця́жніцтва, -а, н.

суцяша́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто суцяшае, суцешыў каго-н.

|| ж. суцяша́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

суцяша́льны, -ая, -ае.

Які дае палёгку, супакаенне.

С. адказ.

У яго не знайшлося сказаць нічога суцяшальнага (наз.).

|| наз. суцяша́льнасць, -і, ж.