Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

суш, -ы, ж.

1. Сухое, без дажджоў надвор’е; засуха.

Увесь май стаяла с.

2. Што-н. сухое, пазбаўленае вільгаці (напр., сухая зямля, сухое галлё).

су́ша, -ы, ж.

Зямля ў процілегласць воднай прасторы.

Вярнуцца з мора на сушу.

су́шаны, -ая, -ае.

Высушаны, нарыхтаваны спосабам сушкі.

Сушаныя грыбы.

Сушаная рыба.

су́шка¹, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Хлебабулачны выраб у выглядзе малога, тонкага і сухога абаранка.

|| прым. су́шачны, -ая, -ае.

су́шка² гл. сушыць.

су́шня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Памяшканне, дзе сушаць снапы збожжа ці лёну; асець.

|| прым. су́шневы, -ая, -ае.

сушня́к, -у́, м., зб. (разм.).

Сухое сучча, галлё; сухастой.

сушы́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Апарат, устаноўка для сушкі чаго-н.

С. для збожжа.

С. для бялізны.

2. Памяшканне, дзе сушаць, прасушваюць што-н.

сушы́льны, -ая, -ае.

Які служыць для сушкі, прасушвання чаго-н.

С. цэх.

сушы́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў, ж.

Тое, што і сушылка (у 2 знач.).