Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

суздро́м, прысл.

Зусім, цалкам, дашчэнту.

Ідэя будаўніцтва новай хаты с. завалодала бацькам.

сузіра́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто сузірае (у 1 знач.).

|| ж. сузіра́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

сузіра́льны, -ая, -ае.

1. Заняты толькі бяздзейным сузіраннем; пасіўны.

Сузіральная асоба.

2. Схільны да сузірання (у 2 знач.); уласцівы такому чалавеку.

|| наз. сузіра́льнасць, -і, ж.

сузіра́нне, -я, н.

1. гл. сузіраць.

2. У філасофіі: працэс непасрэднага ўспрымання рэчаіснасці, пачатковая пачуццёвая ступень пазнання.

Ад жывога сузірання — да абстрактнага мыслення.

сузіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што і без дап.

1. Разглядваць, назіраць, пасіўна наглядаць.

С. прыроду.

2. Уяўляць у думках што-н., унікаць розумам у што-н.

С. пройдзены шлях жыцця.

сузо́р’е, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Адзін з участкаў, на якія падзелена зорнае неба для зручнасці арыентацыі і абазначэння зорак; характэрныя фігуры, утвораныя яркімі зоркамі.

С.

Вялікай Мядзведзіцы.

2. перан. Група выдатных дзеячаў, пісьменнікаў і пад., якія працуюць у адну эпоху.

С. талентаў.