Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

суд, -а́ і -у, М -дзе́ і -дзе, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. -а́, М -дзе́. Дзяржаўны орган, які разглядае і вырашае грамадзянскія спрэчкі і крымінальныя справы.

Народны с.

Вярхоўны с.

2. -а́, М -дзе́. Судовы працэс, разбор грамадзянскай або крымінальнай справы.

Выступіць на судзе.

Павестка на с.

4. -у, М -дзе. Думка, меркаванне аб чым-н.

С. гісторыі (ацэнкі і думкі будучых пакаленняў; высок.).

|| прым. судо́вы, -ая, -ае.

суда...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да суда, судовы, напр.: судавыканаўца, судавядзенне, сударэвізійны.

судаво́дства, -а, н.

Дзейнасць судовых органаў па разглядзе і вырашэнні грамадзянскіх і крымінальных спраў.

судагаварэ́нне, -я, н. (спец.).

Вуснае выкладанне справы на судовым пасяджэнні па грамадзянскім іску.

суда́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Прамысловая рыба сямейства акунёвых.

|| прым. судако́вы, -ая, -ае.

судакла́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Дадатковы даклад іншай асобы па якіх-н. пытаннях асноўнага дакладчыка.

судакла́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто выступае з судакладам.

|| ж. судакла́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

суддзя́, -і́, мн. су́ддзі і (з ліч. 2, 3, 4) суддзі́, -я́ў, м.

1. Службовая асоба ў органах суда, якая выносіць прыгавор па судовай справе.

Народны с.

2. Чалавек, які судзіць (у 1 знач.).

Я табе не с.

3. У спорце: той, хто судзіць якое-н. спаборніцтва, гульню.

С. міжнароднай катэгорыі.

|| прым. судзе́йскі, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

су́джаная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

У вуснай народнай творчасці: нявеста.

су́джаны¹, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

У вуснай народнай творчасці: жаніх.

Дзяўчаты горка плакалі, не прычакаўшы суджаных з вайны.