Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

альбатро́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікая марская вадаплаўная птушка атрада буравеснікаў з моцнай выгнутай дзюбай і доўгімі вузкімі крыламі.

альбіно́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, жывёла або расліна, у якіх адсутнічае нармальная пігментацыя.

|| ж. альбіно́ска, -і, ДМо́сцы, мн. -і, -сак.

|| прым. альбіно́савы, -ая, -ае.

альбо́, злуч. (разм.).

Тое, што і або.

альбо́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Сшытак або кніга з чыстымі лістамі для малюнкаў, фатаграфій, якіх-н. калекцый і пад.

Сямейны а.

А. для марак.

2. Кніжнае выданне з рэпрадукцыямі карцін, малюнкаў, фатаграфій і пад., іх тэматычны збор.

А. з краявідамі Полаччыны.

Архітэктурны а.

|| прым. альбо́мны, -ая, -ае.

альва́с, -у, м. (разм.).

Тое, што і альяс.

|| прым. альва́савы, -ая, -ае.

алько́ў, -ко́ва, мн.о́вы, -ко́ваў, м.

Ніша ў сцяне для ложка.

|| прым. алько́ўны, -ая, -ае.

Алькоўная фіранка.

альмана́х, -а, мн. -і, -аў, м.

Неперыядычны зборнік з літаратурна-мастацкімі, гістарычнымі ці публіцыстычнымі творамі розных аўтараў-сучаснікаў.

|| прым. альмана́шны, -ая, -ае (уст.).

а́льма-ма́тар, нескл., ж. (кніжн.).

Іншасказанне для вышэйшай навучальнай ўстановы, у якой вучыўся.

альпі́йскі, -ая, -ае.

1. прым. да Альпы.

2. Высакагорны.

Альпійская расліннасць.

альпіна́рый, -я, мн. -і, -яў, м.

Участак саду або парку ў выглядзе камяністай горкі, засаджаны расліннасцю.